Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гаворым па-беларуску

Дата: 19 февраля 2018 в 15:27
396 просмотров

У дзяржаўнай установе адукацыі «Радамльскі ВПК д/с-СШ” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў. Выконваючы цікавыя і пазнавальныя заданні, удзельнікі конкурса акунуліся ў чароўны свет роднай мовы.
Дзве каманды вучняў з прыгожымі эмблемамі, сімвалічнымі назвамі “Моваведы” і “Беларусы” працавалі з прапанаванымі заданнямі: “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Узнаві літаратурны тэкст”, “Назаві па-беларуску” і інш., у выніку якіх былі прадэманстраваны веды вучняў па беларускай мове і літаратуры.
На працягу мерапрыемства вучні пачатковых класаў выразна расказвалі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў, якіх з захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі.
Не засталіся без увагі і балельшчыкі, з якімі была праведзена гульня “Аматары беларускага фальклору”. Сярод вучняў аказалася нямала кемлівых і эрудзіраваных. Адказваючы на пытанні, яны дапамагалі камандам змагацца.
У выніку конкурса перамагло сяброўства. Кожная каманда прадэманстравала добрыя веды, творчы падыход да заданняў і была ўзнагароджана дыпломам і салодкімі прызамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.